Мастацтва нарадзілася разам з развіццём нашай цывілізацыі. На працягу стагоддзяў з’яўляліся розныя разгалінаванні яго вызначэння, якія давалі новыя магчымасці для экспрэсіі сёння ўжо вядомымі вялікім мастакам.
Талент, спосаб доступу да шырокага кола адрасатаў, а таксама магчымасць перадачы эмоцыяў прывялі да таго, што мастацтва стала адным з найважнейшых элементаў культуры.

Фонд «Trzy Mosty» імкнучыся падтрымаць ўплыў мастацтва на культуру, акрамя дзейнасьці на карысць нашых айчынных мастакоў, дзейнічае таксама на міжнароднай арэне.
Сведчаннем таму можа быць арганізаваны намі мастацкі конкурс для дзяцей з украінскіх школаў, а таксама выхад у тэатр вучняў першых класаў. Да таго ж фонд «Trzy Mosty» акрамя конкурсаў падрыхтоўвае выставы, вернісажы, культурныя выхады, мастацкія конкурсы і іншыя артыстычныя мерапрыемствы.
Дзякуючы нашай дзейнасці многія маладыя і наватарскія артысты былі ацэненыя паводле сваіх талентаў.

Адукацыя з’яўляецца асноўным элементам ведаў і разумовага развіцця кожнага чалавека.
З’яўляецца працэсам набыцця ведаў, які вядзе да мадыфікацыі паводзін пад уплывам вопыту і разумення навакольнага свету. Развіццё дзейнасці, мэтай якой было распаўсюджванне агульнай і прафесійнай адукацыі, адбывалася ў XV стагоддзі.
Дзякуючы вынаходству друку для адукацыі сталі выкарыстоўваць друкаваныя кнігі.
Наша арганізацыя, імкнучыся падтрымліваць такі важны элемент ведаў, шукае розныя рашэнні, мэтай якіх з’яўляецца развіццё і адукацыя маладога пакалення. Адной з першых ініцыятыў фонду «Trzy Mosty» было прызнанне навуковай стыпендыі, спонсарства доктарскай дысертацыі і падарунак для моладзі ў выглядзе аўдыёкніг.

Пад культурай маецца на ўвазе сукупнасць матэрыяльных і духоўных дасягненняў, а таксама духоўнага здабытку грамадства. Адной з яе фундаментальных частак з’яўляецца навука, якая служыць інтэрпрэтацыі навакольнага нас свету. Навука развіваецца дзякуючы навуковаму мэтаду, які з’яўляецца даследчым спосабам для дасягнення праўды і яе ўказання.

Адной з ключавых праблем навукі з’яўляецца праверка, ці правільная дадзеная тэорыя і ці з’яўляецца яна навуковай тэорыяй.
Асноўны падзел навукі на тры групы ажыццявіў філосаф Старажытнай Грэцыі – Арыстоцель. Згодна з тэзісам філосафа самай важнай з навук з’яўляецца: тэарэтычная (метафізіка, фізіка, матэматыка), затым практычная (палітыка, этыка), а ў канцы – паэтычная.